Вульф Борухавіч (Уладзімір Барысавіч) Га́йсін (, — , ) — савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, намеснік Старшыні Савета Народных Камісараў (1941—1944).
Біяграфія У 1934—1938 гадах — дырэктар Добрушскага цэлюлозна-папяровага камбіната.
У 1938—1941 гадах — наркам лясной прамысловасці БССР.
Восенню 1939 — старшыня Часовага ўпраўлення Беластоцкай вобласці, старшыня Камітэта па арганізацыі выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі.
З сакавіка 1940 года прызначаны намеснікам старшыні СНК БССР, а з красавіка 1941 года намеснікам старшыні Эканамічнага Савета пры СНК БССР.
З мая 1942 да студзеня 1943 года камісар тылу 41-й арміі, намеснік начальніка тылу Калінінскага фронту.
У студзені 1943 года (застаючыся пры гэтым намеснiкам старшыні СНК БССР) адкліканы з фронту і прызначаны намеснікам наркама (з 1946 года — намеснікам міністра рачнога флоту СССР.
Восенню 1951 года, пад час «барацьбы з касмапалітызмам», арыштаваны і ў 1952 годзе прысуджаны Асобай нарадай пры МДБ СССР да 10 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў шкодніцтве на транспарце. У 1954 годзе вызвалены, у 1956 годзе быў рэабілітаваны рашэннем Вярхоўнага Суда СССР.
З 1956 года намеснік начальніка Маскоўскага рачнога параходства па будаўніцтве. З 1970 года на пенсіі.
Быў жанаты, меў 4 дзяцей.
Член ЦК КП(б)Б. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1939—1946 гадах.
Літаратура
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Народныя камісары лясной прамысловасці БССР Катэгорыя:Дэлегаты XVIII з’езда УКП(б) Катэгорыя:Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР