Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная навуковая ўстанова, падпараткаваная Міністэрству эканомікі Рэспублікі Беларусь.
З’яўляецца галоўнай навукова-даследчай установай па падрыхтоўцы дзяржаўных прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Дзейнасць У сваёй дзейнасці інстытут ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі: макраэканамічны аналіз, прагноз і падрыхтоўка прапаноў па вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы; метадалагічнае і метадычнае кіраўніцтва распрацоўкай прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па галінах эканомікі; Стварэнне і суправаджэнне інфармацыйна-аналітычнай сістэмы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь; падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.
Спасылкі Афіцыйная старонка Інстытута
Катэгорыя:Эканоміка Беларусі Катэгорыя:Вуліца Славінскага (Мінск) Катэгорыя:Міністэрства эканомікі Беларусі