Універсітэт абароны () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно.

Характарыстыка Дзяржаўны ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Брно. Гэта адзіная ваенная ВНУ ў Чэхіі. Ён быў створаны 1 верасня 2004 года шляхам аб’яднання трох універсітэтаў — Ваеннай акадэміі ў Брно, Ваеннай школы сухапутных войскаў у Вышкаве і Ваенна-медыцынскай акадэміі Яна Евангеліста Пуркіне ў Градцы-Кралавым. Гэта вышэйшая навучальная ўстанова дзяржаўнага ўніверсітэцкага тыпу, якая, у адрозненне ад звычайных дзяржаўных ўніверсітэтаў, мае абмежаванае самакіраванне, не з’яўляецца юрыдычнай асобай, а арганізацыйным падраздзяленнем Міністэрства абароны Чэшскай Рэспублікі. Магчыма навучанне па праграмах бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры, як у вочнай, так і ў камбінаванай форме.

Факультэты Факультэт ваеннага кіраўніцтва Факультэт ваенных тэхналогій Факультэт ваеннай медыцыны

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Брно Катэгорыя:Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы