Тэхнічны ўніверсітэт у Брно ці літаральна Вышэйшая тэхнічная вучэльня ў Брно () — чэшская дзяржаўная політэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Брно.
Характарыстыка Гісторыя ўніверсітэта ўзыходзіць да верасня 1899 года, калі імператар Франц Іосіф I падпісаў указ аб стварэнні Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Брно. Гэта быў першы чэшскі ўніверсітэт у Маравіі. Універсітэт пачынаўся з чатырох прафесараў і 47 студэнтаў і паступова вырас да ўзроўню міжнародна прызнанай навучальнай установы, якая прапануе сучасныя навуковыя і прафесійныя веды на васьмі факультэтах і ў трох інстытутах. Студэнты могуць атрымаць якасную адукацыю па шырокаму спектру дысцыплін — ад тэхнічных, прыродазнаўчых навук да эканамічных і мастацкіх. Значную частку дзейнасці складаюць даследаванні і распрацоўкі, якія праводзяцца ў асноўным на базе даследчых цэнтраў.
Факультэты Факультэт грамадзянскага будаўніцтва Факультэт машынабудавання Факультэт электратэхнікі і камунікацыйных тэхналогій Архітэктурны факультэт Хімічны факультэт Факультэт бізнесу Факультэт выяўленчых мастацтваў Факультэт інфармацыйных тэхналогій
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Чэхіі Катэгорыя:Брно