Юзаф Ксаверы Э́льснер (, , г. Гродкаў, Польшча — ) — польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Паслядоўнік традыцый венскай класічнай школы, прадстаўнік ранняга польскага рамантызму.

Біяграфія Быў пеўчым у касцёле ў Вроцлаве, дзе атрымаў музычную адукацыю.

З 1792 года — дырыжор аркестра Нямецкага опернага тэатра ў Львове, з 1799 года — дырэктар «Tэатра Нарадовага» ў Варшаве.

У 1823 годзе кампазітар быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава.

У 1824—1831 гадах — прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, адначасова з 1826 года — кіраўнік Галоўнай музычнай школы.

Заснавальнік Кансерваторыі музыкі і дэкламацыі ў 1821 годзе ў Варшаве.

Упершыню ў гісторыі польскай оперы ў тэмах сваіх твораў выкарыстаў нацыянальны музычны фальклор: оперы «Ведзьмы з Лысай гары, ці Лешак Белы» (паст. 1809), «Кароль Лакетэк, ці Віслічанкі» (паст. 1818).

Сярод іншых твораў: культавая музыка, 3 араторыі, 55 кантат, 3 месы для салістаў, хору і аркестра, 5 сімфоній, камерна-інструментальныя ансамблі, творы для фартэпіяна, хары (каля 100 xаралаў), музыка для драматычнага тэатра і інш.

Аўтар тэарэтычных прац. Рэдактар і выдавец зборнікаў польскіх народных песень, інструментальных твораў.

Сярод знакамітых вучняў — Ф.Шапэн і Ігнацы Фелікс Дабжынскі.

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Польшчы Катэгорыя:Оперныя кампазітары Польшчы Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя педагогі Польшчы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)