Універсітэт Яна Амоса Каменскага ў Празе () — чэшская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Празе.
Агульная характарыстыка Універсітэт Яна Амоса Каменскага — гэта першая недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Чэхіі, якая атрымала статус універсітэта. Установа была створана як Вышэйшая школа Яна Амоса Каменскага ў 2001 годзе на базе былой Чэхаславацкай сацыялістычнай акадэміі (1965—1990) і Чэхаславацкага таварыства распаўсюджвання палітычных і навуковых ведаў (1952—1965).
Структура Кафедра андрагогікі Кафедра замежных моў Кафедра эканомікі Кафедра медыяў Кафедра міжнародных адносін і дыпламатыі Кафедра права Кафедра спецыяльнай педагогікі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі