Ежы Валі́нскі (?, г.  — ) — танцоўшчык.

Біяграфія Да 1785 года прыгонны А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетных школах у Гродне і Паставах (у Ф. Г. Ле Ду).

У 1785—1794 гадах уваходзіў у трупу «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, удзельнічаў у спектаклях у каралеўскім замку і ў Лазенках, на сцэне Нацыянальнага тэатра.

Танцаваў сольныя партыі ў балетах «Казакі», «Лукас і Калінета», «Каралева Ванда».

Пасля паўстання 1794 года выступаў у Варшаве ў спектаклях антрэпрыз С.Галнiцкага і К.Аўсінскага.

У 1795 годзе працаваў у Гродне, пазней (да 1799 года) у трупах Трускаляскіх і В.Багуслаўскага.

У 1800—1823 гадах выкладчык танцаў.

Літаратура

Катэгорыя:Артысты балета XVIII стагоддзя