Вёшкі () — пасёлак у гарадской акрузе Мыцішчы Маскоўскай вобласці Расіі.
Паходжанне назвы Вешка — размоўнае змяншальнае да веха, што значыць «вяха». Вёшка — устарэлае і дыялектнае напісанне і вымаўленне, якое устаялася ў назве.
Геаграфія У мясцовасці знаходзіцца шэсць катэджных пасёлкаў, негандлёвае дачнае таварыства (НДТ), таварыства ўласнікаў нерухомасці (ТУН), садовае негандлёвае таварыства (СНТ), вёска і могільнік. Праз мясцовасць праходзіць Алтуф’еўскае шасэ і працякае рэчка Чармянка. Мясцовасць акружаная лесам з усіх старон.
Славутасці
У мясцовасці знаходзіцца два праваслаўныя храмы — храм святога мучаніка Увара на выездзе з шасэ на МКАД, на мясцовасці якога знаходзіцца экапарк «На невядомых мыцішчынскіх дарожках», і храм Ільі прарока на ўездзе ў адно з суседніх СНТ на паўночным усходзе (абодва прыналежаць да Маскоўскага патрыярхата), а таксама стэла памяці загінулых воінаў, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.
Катэгорыя:Населеныя пункты Маскоўскай вобласці