Тамара Уладзіміраўна Салаўёва (; нар. ) — вучоны ў галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі драўніны, доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (1999).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Гдоў (Пскоўская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыла Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Тэхналогія цэлюлозна-папяровых вытворчасцей». З 1966 (1963) года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 1966 годзе скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Хімія і тэхналогія драўніны, цэлюлозы і паперы».

Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковыя працы распрацоўцы і даследаванні ўласцівасцяў новых кудзелістых паўфабрыкатаў для выкарыстання пры атрыманні драўнянавалакністых пліт, паперы і кардону; зніжэнне таксічнасці драўняных кампазіцыйных матэрыялаў; распрацоўка новых кампазіцый злучнага ў вытворчасці драўнянастружкавых пліт; тэхналогіі біяпаліва ў выглядзе пелет і брыкетаў на аснове драўніны розных парод і аднагадовых раслін. Аўтар 242 навуковых публікацый, 16 вучэбных дапаможнікаў, манаграфіі і 42 вынаходстваўСАЛАЎЁВА Тамара Уладзіміраўна // Вікіпедыя Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Падрыхтавала 7 кандыдатаў навук. Удзельнічае ў падрыхтоўцы магістраў, кандыдатаў і доктара навук.

Член савета па абароне дысертацый, экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь, член Навукова-метадычнага савета вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне лясной справы краін СНД.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2005) Ганаровая грамата канцэрна «Беллеспаперапрам»БГТУ — 85 // Сайт канцэрна «Беллеспаперапрам» Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000) Грамата Міністэрства адукацыі БССР (1985)

Літаратура

Спасылкі Вучоныя Беларусі: Салаўёва, Тамара Уладзіміраўна (доктар тэхнічных навук; дрэваперапрацоўка; нар. 1935) САЛАЎЁВА Тамара Уладзіміраўна // Вікіпедыя Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Соловьёва Тамара Владимировна // База патентов Беларуси Соловьева Тамара Владимировна // Персанальная старонка на сайце БДТУ

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі