Баляслаў Біспінг фон Гален (; 1710? — 1785) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў з нямецкага рода Біспінгаў уласнага герба (прыдомак фон Гален), прадстаўнікі якога ў канцы XVI — пачатку XVII ст. перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Нарадзіўся каля 1710 года ў сям’і Зыгмунта Біспінга (1660?—1749?), стольніка рэчыцкага і суддзі земскага старадубскага, і Канстанцыі з ЕльскіхАбо Кацярыны Лазоўны. Гл. В. Карпыза. Род Біспінгаў на Ваўкавышчыне ў XVIII-XX ст. // Герольд Litherland № 2 (2). Горадня, 2001. Прадзед Ян быў ротмістрам караля Стэфана Баторыя. У сям’і акрамя Баляслава было яшчэ чацвёра дзяцей: браты Адам і Уладзіслаў і сёстры Алена і ЭльжбетаBaliaslaŭ Bispinh fon Hallien. 05.10.2018.
3 лютага 1749 года атрымаў прызначэнне на пасаду харунжага старадубскага, замяніўшы памерлага Міхала Ланеўскага. З 10 красавіка 1765 года маршалак Старадубаўскага павета.
Па дадзеным на 1775 год Баляслаў Біспінг вядомы як буйны землеўладальнік. Ягонай галоўнай сядзібнай уласнасцю на Пружаншчыне быў маёнтак Багуслаўцы. Таксама ў тыя часы яму належалі вёскі Ражковічы, Калядзічы, Вашчынічы, Харава, Росахі, Загалавічы, а таксама частка Казлоў і Забаб’я, разам 232 дамы.
З мемуараў праўнучкі Баляслава Біспінга — Наталіі, захавалася апісанне ейных уражанняў пра Баляслава і ягоную жонку:
Баляслаў Біспінг памёр 18 лістапада 1785 года, а на пасаду маршалка старадубскага заступіў ягоны сын Ян Тадэвуш Біспінг.
У касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах захавалася скульптурнае надмагілле Баляслава Біспінга з партрэтам.
Сям’я Каля 1740 года Баляслаў Біспінг пабраўся шлюбам з Ружай з Адамовічаў. У шлюбе нарадзіліся чацвёра дзяцей — Ян Тадэвуш, Юзаф, уладальнік Вярэек, Міхал, які памёр маладым у 1769 годзе, і Брыгіда, у шлюбе з Бенядыктам Бухавецкім, падкаморым берасцейскімВ. Карпыза. Род Біспінгаў на Ваўкавышчыне ў XVIII-XX ст. // Герольд Litherland № 2 (2). Горадня, 2001.
Гістарычна Біспінгі звязаны з мясцовымі шляхецкімі родамі — Булгарынымі, Быхаўцамі і іншымі.
Літаратура
Крыніцы
Спасылкі
Baliaslaŭ Bispinh fon Hallien. 05.10.2018
Баляслаў Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі земскія старадубскія Катэгорыя:Харунжыя старадубскія Катэгорыя:Войскія старадубскія