Псе́ўда-Арысто́цель — агульнае імя для аўтараў філасофскіх і медыцынскіх прац, якія прыпісваюць свае працы Арыстоцелю, а таксама для тых, чые працы пазней лічыліся працамі Арыстоцеля. У Сярэднія вякі многія еўрапейскія і арабскія аўтары ўдавалі свае працы за арыстоцелеўскія, бо гэта прыносіла іх працам вядомасць і прызнанне. Гэтыя сачыненні ёсць прыкладам псеўдаэпіграфікі.

Гісторыя Першыя псеўда-арыстоцелеўскія творы былі створаныя прадстаўнікамі перыпатэтычнай школы, закладзенай самім Арыстоцелем. Аднак, пераважная колькасць прац была напісаная значна пазней, у Сярэднія вякі. Арыстоцель стварыў мноства твораў разнастайнай тэматыкі, таму магчыма было прыпісваць яму тэксты ў самых розных галінах. Прыпісванне імя Арыстоцеля тэкстам гарантавала ім некаторую павагу і прызнанне, бо Арыстоцель лічыўся адным з самых аўтарытэтных старажытных аўтараў для вучоных людзей як хрысціянскай Еўропы, гэтак і мусульманскіх арабскіх краін. Як правіла невядома, быў прыпісаны Арыстоцелю тэкст яго ўласным аўтарам ці кімсьці іншым, хто хацеў папулярызаваць такія працы, выкарыстоўваючы імя філосафа.

За Сярэднімі вякамі ў абарачэнні было больш за сто псеўда-арыстоцелеўскіх твораў. Іх можна падзяліць на тры групы паводле мовы арыгіналу, а менавіта лаціна, грэчаская і арабская. Група твораў на лаціне найменшая, пераважаюць працы па-арабску.Charles B. Schmitt, Dilwyn Knox (Eds.): Pseudo-Aristoteles Latinus. A Guide to Latin works falsely attributed to Aristotle before 1500. London: The Warburg Institute, 1985, (Warburg Institute Surveys and Texts 12). У Сярэднявеччы многія арабскія творы былі перакладзеныя на лаціну. Бальшыня з іх асвятляе акультныя тэмы, такія як алхімія, астралогія, хірамантыя і фізіягноміка. Іншыя тэксты адносіліся да грэчаскіх філасофскіх прадметаў — часцей да платонаўскіх і неаплатанічных школ, радзей да перыпатэтычнай. Арабскі Secretum Secretorum быў самай папулярнай псеўда-арыстоцелеўскай працай і нават больш распаўсюджаны, чым любы з сапраўдных твораў Арыстоцеля.

Стварэнне псеўда-арыстоцелеўскіх твораў працягвалася яшчэ доўга нават пасля Сярэдніх вякоў. «Шэдэўр Арыстоцеля» — гэта дапаможнік па сексуальных практыках і акушэрстве, упершыню апублікаваны ў 1684 годзе, стаўшы вельмі папулярным у Англіі. Ён усё яшчэ прадаваўся ў пачатку XX стагоддзя і, верагодна, быў самай тыражаванай кнігай на медыцынскую тэматыку ў XVII і пачатку XIX стагоддзя.

Вядомыя творы Aristotle’s Masterpiece (1684) De Proprietatibus Elementorum (IX—X стагоддзі н. э.) Liber de Causis De mirabilibus auscultationibus De Mundo (IV—III стагоддзі да н. э.) Rhetorica ad Alexandrum Secretum Secretorum Тэалогія Арыстоцеля Physiognomonica (каля 300 года да н. э.) De Melisso, Xenophane, Gorgia

Літаратура Alwishah, Ahmed; Hayes, Josh (2015). Aristotle and the Arabic Tradition. . Cambridge University Press.

Charles B. Schmitt, Dilwyn Knox (Eds.): Pseudo-Aristoteles Latinus. A Guide to Latin works falsely attributed to Aristotle before 1500. London: The Warburg Institute, 1985, (Warburg Institute Surveys and Texts 12)

Катэгорыя:Арыстоцель Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія філосафы Катэгорыя:Літаратурныя падробкі і містыфікацыі