Тадэс Верадэ Тэсфай (нар. 13 ліпеня 1958) — галоўнакамандуючы тыграйскага апалчэння «Сілы абароны Тыграя», былы генерал-лейтэнант Узброеных сіл Эфіопіі і першы кіраўнік ЮНІСФА.

Біяграфія Тадэс нарадзіўся 13 ліпеня 1958 года ў Мэкэле, сталіцы эфіопскага рэгіёну ТыграйDimtsi Weyane, 18 June 2021, ምስ ኣዛዚ ሰራዊት ትግራይ ተጋዳላይ ታደሰ ወረደ (ወዲ ወረደ) ዝተገበረ ቃለ መሕትት. Паступіў на службу ў армію, атрымаў ступень магістра ў абласцях дзелавога адміністравання і бяспекі«UN chief names commander of Abyei peacekeeping mission».

27 ліпеня 2011 года генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун прызначыў яго камандуючым часовымі сіламі бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Аб’ее (ЮНІСФА)UN Chief names commander of Abyei peacekeeping mission, Sudan Tribune, 07-30-2011 . На дадзенай пасадзе Тадэс знаходзіўся да 12 сакавіка 2013.

З пачаткам Тыграйскага канфлікту ў лістападзе 2020 года падтрымаў Дэбрэцыана Гебрэмікаэля і перайшоў на бок паўстанцаў. Першы час Тадэс узначальваў армейскі корпус мяцежных войскаў. У сакавіку 2021 года ён прызначаны галоўнакамандуючым Сіл абароны Тыграя, кааліцыі антыўрадавых апалчэнняў на чале з партыяй НФВТ.

Сям’я Жанаты, мае чацвярых дзяцей«Secretary-General Appoints Lieutenant General Tadesse Werede Tesfay of Ethiopia Head Of Mission, Force Commander of United Nations Interim Security Force for Abyei».

Катэгорыя:Генералы Эфіопіі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты