Кні́га праро́ка Агея ( Сефер Хагай; ; ) — 37-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць чацвёртая частка Танаху. Дзясятая з кніг г. зв. малых прарокаў.
Аўтар і час напісання Кніга напісана прарокам Агеем ў 2-й год валадарання Дарыя I (520 год да н.э.) Ed Hindson, Elmer L. Towns. Illustrated Bible Survey: An Introduction. - 2017. - P. 474 - 475. Пра прароцтвы Агея маецца згадка ў першай кнізе Ездры, калі ён і прарок Захарый казалі аб пабудове Храма Кніга прарока Агея. Тлумачальная Біблія. Выданне пераемнікаў А. П. Лапухіна.
Змест Кніга складаецца з чатырох прамоваў прарока Агея да іўдзейскага народа паводле слова Божага да яго : 1:1-11 - прамова Агея да кіраўніка Іўдзеі Зарававеля і першасвятара Ісуса ў першы дзень 6-га месяца 2-га года валадарання Дарыя Гістаспа (520 год да н. э.). У ёй прарок паказвае на прычыну спынення ў аднаўленні Іерусалімскага храма, калі Самаране ў 522 годзе да н.э. дамагліся ад персідскага цара забароны пабудовы храма (1 Езд 4:23-24). У прароцтве Агея прыпынак у будаўніцтве храма звязаны з заняхайваннем ў яго будаўніцтве (1:2-4). Паводле слова Гасподняга, прарок Агей патрабуе аднаўлення работ па пабудове храма (1:8) і паказвае на перажываныя іўдзейскім народам бедствы, як на праяву гневу Божага за грэбаванне справай Божай. 2:1-9 - прамова, датаваная 21-м днём 7-га месяца, верагодна, таго ж года (у 7-ы дзень свята кушчаў). Змяшчае умаўленьне - бадзёра працягваць пабудову храма, не бянтэжыцца відавочнай беднасцю і недахопам сродкаў даставіць новаму храму прыгажосьць першага, Саламонава храма. Затым згадваецца прышэсце « Жаданага усімі народамі '» (2:7) і слава, якая будзе ўласцівая новаму храму яшчэ ў большай ступені, чым першаму. 2:10-19 - прамова ў 24-ы дзень 9-га месяца таго ж года. Прарок для падтрымання рэўнасці будаўнікоў храма паказвае на тое, што без Храма, у якім людзі атрымліваюць ачышчэнне і асвячэнне, усе былі нячыстыя, самыя ахвяры былі не ўпадабаныя Богам, і Бог у гневе Сваім караў людзей няплоднасцю зямлі. Калі іўдзеі ўжо паказалі сваю рэўнасць да ўладкавання храма, Госпад абвяшчае Сваё дабраславенне народу. 2:20-23 - прамова ў той жа дзень, як і папярэдняя, звернутая уласна Зарававелю. Абвяшчае яму, як нашчадку Давіда і дакладнаму і пакорнаму рабу Божаму у справе пабудовы Храма, цэласць, захаванне і дабрабыт пад асаблівым заступніцтвам Божым у той менавіта час, як адбудуцца вялікія палітычныя перавароты.
Многія даследчыкі бачылі ў прамовах прарока Агея скарачэнне больш доўгіх прамоваў, вымаўленых ім да народа .
Літаратура Архиепископ Иоанн (Смирнов). Пророки: Аггей, Захария, Малахия. Рязань, 1872. Нарциссов Д. Н''. Руководство к изучению пророческих книг Ветхого Завета. 1904.
Спасылкі
Кніга Агея ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга прарокі Гаґея ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Агэя ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Агея ў перакладзе Антонія Бокуна
Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Прарокі Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Малыя прарокі