Джон Хэй (1546 — 21 мая 1607) — шатландскі езуіт, выкладчык філасофіі Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1546 годзе ў графстве Файфшыр. Уступіў у ордэн езуітаў у Рыме 25 студзеня 1565 або 1566 года. Вучыўся разам з святым Станіславам Косткай. З 1570 па 1575 гады быў выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта4 старонка. У 1576 годзе ён наведаў Страсбург, каб паправіць здароўе, і ў той жа час прыняў удзел у дыспуце, які праводзіўся ў пратэстанцкай акадэміі. Пасля яму ўдалося пранікнуць ў Шатландыю, дзе яго прысутнасць выклікала вялікі перапалох сярод прэсвітэрыянскіх святароў. Прыкладна ў 1581 годзе ён быў прызначаны прафесарам багаслоўя ва Універсітэце Турнона ў Францыі, дзе ён таксама быў дэканам факультэта мастацтваў. У апошнія дні свайго жыцця Хэй быў прызначаны рэктарам каледжа ў Латарынгіі, дзе і памёр 21 мая 1607 года.

Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Постаці Шатландыі Катэгорыя:Постаці брытанскага каталіцтва