Ігар Алегавіч Лапшын (нар. , Віцебск) — беларускі спартсмен, лёгкаатлет. Заслужаны майстар спорту СССР (1991).
Біаграфія У 1999 годзе скончыў Беларускую акадэмію фізічнага выхавання і спорту.
Чэмпіён Еўропы па лёгкай атлетыцы 1990 года, чэмпіён свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 1991 года. Пераможца Сусветнай Універсіяды 1989 года. Сярэбраны прызёр XXIV летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года, чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы 1990 года.
У 1995—2001 гадах — старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. У 2001 годзе — трэнер Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства. З 2002 года — дырэктар Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і старшы трэнер Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.
Спартыўныя дасягненні Сусветная Універсіяда (1989, Германія) — 1 месца Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (1990, Харватыя) — 2 месца Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні (1990, Шатландыя) — 1 месца Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні (1991, Іспанія) — 1 месца XXIV летнія Алімпійскія гульні (1988, Паўднёвая Карэя) — 2 месца
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Літаратура Лапшин Игорь Олегович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. — Т. 4 : Картография-Миноговые. — С. 408. Взлеты и падения Игоря Лапшина / подгот. А. Быньков // Народнае слова. — 2011. — 28 чэрв. — С. 6. Игорь Лапшин // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков [и др.]; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. — Доп. изд. — Витебск : Витебская областная типография, 2011. — С. 100—105. Лапшин Игорь Олегович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 30. Матвеев, Д. Труд. Целеустремленность. Результат! / Д. Матвеев // Віцьбічы = Витьбичи. — 2013. — 15 окт. — С. 5. Петриков, А. М. Лапшин Игорь Олегович / А. М. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 249.
Катэгорыя:Скакуны трайным СССР Катэгорыя:Трэнеры Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Трэнеры па лёгкай атлетыцы