Slack () — кросплатформавы карпаратыўны месэнджар. Запушчаны ў тэставым рэжыме ў жніўні 2013 года, публічны выпуск адбыўся 12 лютага 2014 года. У першы дзень тэставання зарэгістраваліся 8 тысяч кампаній. Па дадзеных кампаніі на чэрвень 2015 года, Slack штодня выкарыстоўваюць 1,1 мільёна карыстальнікаў. Стваральнікі Slack называюць яго самай хуткарослай бізнес-праграмай у гісторыі.

Гісторыя Slack, які пазіцыянуецца як «забойца Skype і ўнутрыкарпаратыўнай электроннай пошты», быў створаны ), адным з заснавальнікаў фотахостынгу Flickr. Батэрфілд у 2009 годзе заснаваў кампанію , якая распрацоўвала анлайн-гульню . Гульня выйшла ў верасні 2011 года, але затым яе вярнулі ў стадыю бэта і ў снежні 2012 года закрылі цалкам з-за недастатковай папулярнасці. У працэсе працы над гульнёй быў створаны інструмент для абмену паведамленнямі, які стаў асновай для будучага праекта, названага Slack.

У лютым 2014 года Slack запускалі 16 чалавек, праз год каманда пашырылася да 105 чалавек. Паводле стану на красавік 2019 года ў Slack працавала 1664 супрацоўнікі.

У пачатку лютага 2015 года зламыснікі на некалькі дзён атрымалі доступ да базы карыстальнікаў Slack. Пра гэта стала вядома 27 сакавіка, калі кампанія распавяла пра інцыдэнт і прадставіла двухфактарную аўтэнтыфікацыю.

Паводле паведамленняў сайта РБК, са снежня 2018 года Slack пачаў дэактываваць акаўнты карыстальнікаў, якія наведалі КрымSlack начал блокировать аккаунты пользователей за посещение Крыма.. Пасля кіраўніцтва Slack разблакавала частку акаўнтаў і прынесла прабачэнні карыстальнікамSlack извинился за блокировку посетивших Крым пользователей..

Спасылкі Афіцыйны сайт Slack

Катэгорыя:Праграмы імгненнага абмену паведамленнямі Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2013 годзе