Выбары ў бундэстаг 2002 года — 15-я дэмакратычныя выбары ў Германія, якія адбыліся 22 верасня 2002 года. Па выніках выбараў працягнула сваё існаванне «чырвона-зяленая» кааліцыя СДПГ і «Зялёных». Канцлерам застаўся лідар СДПГ Герхард Шродэр, а міністрам замежных спраў і віцэ-канцлерам лідар «Зялёных» Ёшка Фішэр. Галоўным канкурэнтам Шродэра на выбарах выступіў прадстаўляўшы альянс ХДС-ХСС старшыня Хрысціянска-сацыяльнага саюза Эдмунд Штойбэр, якому ўдалося скараціць сваё адставанне ад СДПГ і іх саюзнікаў, «зялёных».

«Чырвона-зялёная» кааліцыя атрымала на выбарах 22 592 874 галасы (47,1 %) супраць 22 013 162 (45,9%) у іх апанентаў ХДС / ХСС і СвДП. Партыя дэмакратычнага сацыялізму не здолела пераадолець 5% бар’ер і правяла толькі двух сваіх кандыдатаў, абраных па аднамандатных акругах. НДПГ атрымала 0,45% галасоў, Рэспубліканцы 0,6 %.

Асноўным пытаннем, узнятым падчас перадвыбарнай кампаніі, былі эканамічныя пераўтварэнні «чырвона-зялёнай» кааліцыі. Важнай тэмай стала рыхтуючаяся вайна ў Іраку, непапулярная сярод насельніцтва. На выніках выбараў адбілася таксама асабістая папулярнасць Герхарда Шродэра.

Пачынаючы з гэтых выбараў у Германіі стала выкарыстоўвацца сістэма інфармацыі выбаршчыкаў Вал-о-мат.

Вынікі выбараў Замест ранейшых 669 дэпутатаў на выбарах 2002 года было абрана 603. ПартыяЛідарГаласоў %МесцаўΔСДПГГерхард Шродэр18 484 56038,5 %251 47ХДС14 164 18329,5 %190 8ХССЭдмунд Штойбер4 311 5139,0 %58 11«Зялёныя»Ёшка Фішэр4 108 3148,6 %55 8СвДПГіда Вестэрвэле3 537 4667,4 %47 4ПДСГабрыэла Цымер1 915 7974,0 %2 34Іншыя1 458 4713,0 %00

Спасылкі Вынікі выбараў на сайце ЦВК

Катэгорыя:Падзеі 22 верасня Катэгорыя:Выбары ў Германіі Катэгорыя:2002 год у Германіі Катэгорыя:Верасень 2002 года Катэгорыя:Выбары 2002 года