У Балівіі размаўляюць на іспанскай мове (у балівійскіх варыянтах), мовах аймара, кечуа і іншых менш ужывальных мовах карэнных народаў. Падчас перапісу насельніцтва 2001 года 47% насельніцтва заявілі, што размаўляюць на адной з карэнных моў, у той час як 36% лічылі яе роднай. 33,2% насельніцтва было двухмоўным, у адрозненне ад 11,6% аднамоўных носьбітаў індзейскі і 49,8% носьбітаў іспанскай мовы. Таксама ў асобных выпадках выкарыстоўваецца англійская мова і партугальская, як мова суседняй Бразіліі.
У высакагор'ях і рэгіёнах Анд найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца наступныя мовы: іспанская, аймара і паўднёвая кечуа, а таксама чыпая. Ва ўсходнім рэгіёне існуе большая разнастайнасць моў карэннага насельніцтва (каля 33), хаця на іх размаўляюць у меншай ступені ў межах этнічных населеных пунктаў, а некаторыя знаходзяцца на мяжы знікнення. Сярод гэтых моў — чырыгуана (альбо ўсходнебалівійская гуарані) і сімба (альбо заходнебалівійская гуарані).
Афіцыйныя мовы Балівіі Законам 1997 года афіцыйнымі мовамі разам з іспанскай былі абвешчаны кечуа, гуарані і аймара. Згодна з вярхоўным указам пад нумарам 25894 ад 11 верасня 2000 года, які быў абнародаваны падчас кіравання Уга Банцэра Суарэса і дзейнічаў да жніўня 2012 года, афіцыйнымі мовамі Балівіі былі прызнаныя 34 мовы карэннага насельніцтва: аймара, араона, аёрэа, баурэ, бэсіра, канічана, кавінення, каювава, чакаба, чыман, эсэ-эхха, гуарані, паўсэрна, гуараю, ітонама, лека, мачынеры, махэннё-трынітар'я, махэннё-ігнасьяна, марэ, масэтэн, мавіма, пакавара, кечуа, рэесана, сірыёна, такана, тапіетэ, тарамона, уру-чыпая, веенхаек, ямінава, юкі, юракарэ і тупі-гуарані.Decreto Supremo N.º 25894 de 11 de septiembre de 2000, consultado en www.lexivox.org en agosto de 2012
У адпаведнасці з дзейнай канстытуцыяй ад 7 лютага 2009 года, Балівія прызнае трыццаць сем дзяржаўных моў, уключаючы, акрамя іспанскай, і мовы карэнных нацый і народаў, указаныя ў артыкуле 5 канстытуцыі. Акрамя таго, згодна з канстытуцыяй, урад і урады дэпартаментаў павінны выкарыстоўваць прынамсі дзве афіцыяльныя мовы, адна з якіх павінна быць іспанскай, а другая залежыць ад тэрыторыі.Канстытуцыя Балівіі
Спіс афіцыйных моў Шматнацыянальнай дзяржавы Балівія
іспанская аймара араона баурэ бэсіра веенхаек гуарані гуараю замука ітонама кавінення канічана каювава кечуа лека мавіма маропа марэ масэтэн махэннё-трынітар'я махэннё-ігнасьяна мачахуяй-кальяуайя мачынеры пакавара паўсэрна пукіна (вымерлая мова) сірыёна такана тапіетэ тарамона уру-чыпая чакаба чыман эсэ-эхха юракарэ ямінава