Посткласічны перыяд () — стадыя развіцця археалагічных культур у дакалумбавую эпоху Новага Свету з прыкладна 1200 г. н. э. да заваявання імперый ацтэкаў і інкаў іспанцамі.
Посткласічны перыяд быў вылучаны амерыканскімі археолагамі Г. Уілі і Ф. Філіпсам адносна ўсіх археалагічных культур Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі ў 1958 г. Аднак яны абапіраліся галоўным чынам на вопыт раскопак у Месаамерыке і Перу.
Характэрныя рысы: Урбанізацыя Мілітарызацыя Частковая секулярызацыя грамадства Разбурэнне рэгіянальных культурных цэнтраў
Літаратура Willey, G. Method and Theory in American Archaeology / Gordon R. Willey and Philip Philips. — Chicago: The University of Chicago Press, 1963 ISBN 1527906701
Катэгорыя:Археалогія ў ЗША Катэгорыя:Дакалумбавы культуры