Балатня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Балотня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Кармянскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года быў перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак КарчавахаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., 29 снежня 2014 года — пасёлкі Пабеда і РубанаеРешение Рогачевского районного Совета депутатов от 29 декабря 2014 г. № 26 Об упразднении сельских населенных пунктов Рогачевского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1049 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,6 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 707 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Інфармацыя пра Балатнянскі сельсавет на сайце Рагачоўскага райвыканкама
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Журавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кармянскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Доўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе