Жура́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Журавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Журавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Кармянскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. 15 ліпеня 1935 года Журавічы атрымалі статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Журавічаў паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хатаўнянскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 29 чэрвеня 1957 года ў склад сельсавета з Вяліказімніцкага сельсавета Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці перададзены 4 населеныя пункты (Блюеў, Драгунск, Міхалаўка і Прылепаўка)Указ Прэзідыума Вярхоўнага Совета БССР ад 29 чэрвеня 1957 г. Аб пераліку населеных пунктаў Драгунск, Міхалаўка, Блюеў і Прылепаўка са складу Вяліказімніцкага сельскага Совета, Быхаўскага раёна, у склад Журавіцкага сельскага Совета, Рагачоўскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 6.. 13 жніўня 1964 года ў склад Званецкага сельсавета перададзены пасёлак ІльічРашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 13 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).. 15 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлкі Боркі і СтарынаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518)., 24 жніўня 1977 года — пасёлак МіхалаўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2342 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,0 % — украінцы, 0,3 % — азербайджанцы; паводле перапісу 2019 года — 1709 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Інфармацыя пра Журавіцкі сельсавет на сайце Рагачоўскага райвыканкама

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Журавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кармянскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Доўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе