Вуліца Рыднага — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Крупскай да 9-й Навасёлкавай вуліцы. Перасякаецца з вуліцамі 2-я Светлая, 1-я Светлая, 2-я Навасёлкавая, 3-я Навасёлкавая, 4-я Навасёлкавая, 5-я Навасёлкавая, 6-я Навасёлкавая, 7-я Навасёлкавая, 8-я НавасёлкаваяГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу, у тым ліку сумежных вуліц.
З гісторыі
Правобраз вуліцы з’явіўся яшчэ ў даваенны час, што можна прасачыць па нямецкіх авіяфотаздымках 1941 годаНямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.. Тады гэта быў праезд між падворкамі адпаведнага ўчастка вуліцы Леніна (будучай Крупскай), які пераходзіў у дарогу між палеткамі, што ішла да Бурага балота. У пасляваенную пару называлася 2-й ПраезджайСхематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.. Цяперашнюю назву атрымала ў гонар С. Р. Рыднага — савецкага воіна-лётчыка, Героя Савецкага Саюза, удзельніка баёў у 1941-1942 гадах супраць нямецкіх нацысцкіх акупантаў. З Гомелем яго асоба звязана месцам службы ў 1940-1941 гадахРидный Степан Григорьевич // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 403.. На жылым будынку №11 усталявана адпаведная мемарыяльная шыльда.
На вуліцы пэўны час знаходзіўся калгасны рынак, пляцоўка якога застаецца незабудаванай. Станам на 1980-я гады тут месціліся аптэка, піўны бар, крама гаспадарчых тавараў, харчовая крама “Палессе”, швейнае атэлье, ашчадная каса.
Сучаснасць На вуліцы знаходзяцца:
супермаркет; харчовая крама (з аддзелам будматэрыялаў); крама будаўнічых матэрыялаў, гаспадарчых тавараў і бытавой хіміі.
Галерэя
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля