Іосіф Навумавіч Шапіра (1887, Мінск, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 1961, Ленінград, РСФСР, Савецкі Саюз) — савецкі вучоны, медык-уролаг.
Біяграфія Іосіф Навумавіч Шапіра нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча Шапіры. Акрамя Іосіфа ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей, шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Майсей Навумавіч Шапіра, урач-траўматолаг, намеснік наркама аховы здароўя Кіргізскай ССР. Савецкі кінааператар даводзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна.
Медыцынскую адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Мюнхенскага ўніверсітэта (1908—1918), які скончыў са ступенню доктара медыцыны. Працаваў у клініцы нямецкага ўрача-ўролага . Пасля вяртання ў Расію працаваў ва ўралагічным аддзяленні ў Санкт-Пецярбургу, пад кіраўніцтвам Барыса Мікалаевіча Хольцава.
Па запрашэнні Хольцава з 1925 года выкладаў у , прыват-дацэнт (1930).
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Шапіра прызначаецца кансультантам-уролагам Паўночнага фронту, працаваў галоўным хірургам эвакашпіталяў Кіраўскай вобласці, а ў 1942—1945 гадах быў намеснікам галоўнага хірурга і галоўным уролагам эвакашпіталяў Наркамату аховы здароўя РСФСР.
Прафесар Іосіф Навумавіч Шапіра нарадзіўся ў 1961 годзе, быў пахаваны на Праабражэнскіх яўрэўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Публікацыі
Спасылкі
Сямейны альбом
Катэгорыя:Уролагі СССР Катэгорыя:Уролагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР