Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт. Названа ў гонар караля Мацьяша I Корвіна.
Агульная характарыстыка Гэта даследчы ўніверсітэт, арыентаваны на навуку і адукацыю. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаецца каля 11 500 студэнтаў, якія засвойваюць адукацыйныя праграмы ў галіне дзелавога адміністравання, эканомікі і сацыяльных навук у Будапешце і Секешфехервары з 1948 года.
Універсітэт навучае студэнтаў на шасці факультэтах і іншых структурных падраздзяленнях, якія навучаюць бакалаўраў, магістраў і дактарантаў па спецыяльнасцях, якія выкладаюцца на венгерскай, англійскай, французскай і нямецкай мовах.
Універсітэт быў уключаны ў топ-50 у рэйтынгу еўрапейскіх ВНУ Financial Times. Многія міністры і прэм’ер-міністры Венгрыі вучыліся ў гэтай ВНУ.
Структура Інстытут эканомікі бізнесу Інстытут камунікацый і сацыялогіі Інстытут развіцця прадпрыемстваў Інстытут эканомікі і публічнай палітыкі Інстытут эканомікі Інстытут фінансаў, уліку і бізнес-права Інстытут інфармацыйных тэхналогій Інстытут міжнародных, палітычных і рэгіянальных навук Інстытут маркетынгу Інстытут менеджменту Інстытут матэматыкі і статыстычнага мадэлявання
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Будапешта Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты Катэгорыя:1920 год у Будапешце Катэгорыя:1948 год у Будапешце