Ігнаці Леанард Садоўскі (; ?—?) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Садоўскіх герба «Наленч», сын Рэйхальда, кашталяна берасцейскага, і Крысціны з Пацеяў. Староста слонімскі, палкоўнік літоўскага войска.
Меў двух сыноў Станіслава і Каэтана.
Прыведзены ў картцы партрэт у наш час захоўваецца ў Львове (Украіна). У Алескім замку ёсць яшчэ адзін партрэт І. Садоўскага з невялікімі стылёвымі адрозненнямі.
Катэгорыя:Старосты слонімскія Катэгорыя:Род Садоўскіх