Уладзімір Яхімавіч Дабрускін (нар. , Екацярынаслаў, Расійская імперыя — ?) — неўрапатолаг, дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся ў Екацярынаславе (цяпер Дніпро, Украіна), скончыў тамсама прыватную гімназію. З 1919 па 1922 год служыў у Чырвонай Арміі, браў удзел у грамадзянскай вайне. У 1921 годзе паступіў на другі курс медычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1925 годзе. Быў членам партыі бальшавікоў з 1917 года. Працаваў неўрапатолагам, з 1933 па 1934 год узначальваў Магілёўскую рэспубліканскую псіхіятрычную бальніцу. У 1934 годзе пераведзены ў Мінскі медыцынскі інстытут, дзе прысвоена званне дацэнта. У лістападзе 1934 года прызначаны дырэктарам Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1938 годзе быў рэпрэсаваны. У 1953 годзе працаваў у Чалябінскім медычным інстытуце і фігураваў у «справе лекараў», якая не скончылася для яго сумна ў сувязі са смерцю Сталіна.

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя на сайце БМАПА

Катэгорыя:Рэктары БМАПА Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Неўролагі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Неўролагі СССР