Нацыянальны ўніверсітэт дзяржаўнай службы () — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны ў выніку аб’яднання Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Міклаша Зрыньі, Паліцэйскай акадэміі і факультэта дзяржаўнага кіравання Будапешцкага ўніверсітэта Корвіна. Папярэднікам Нацыянальнага ўніверсітэта дзяржаўнай службы лічыцца Венгерская каралеўская ваенная акадэмія «Людавіка», створаная ў 1808 годзе.

Структура

Факультэты Факультэт ваенных навук і падрыхтоўкі афіцэраў Факультэт праваахоўнай дзейнасці Факультэт дзяржаўнага кіравання і міжнародных навук Факультэт водных навук

Інстытуты Інстытут падрыхтоўкі кіруючых кадраў і бесперапыннай адукацыі ў галіне дзяржаўнага кіравання Інстытут па барацьбе са стыхійнымі бедствамі Інстытут стратэгічных студый Даследчы цэнтр Ёжэфа Этвеша

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Будапешта Катэгорыя:Акадэміі дзяржаўнага кіравання