Леанід Васілевіч Сарачы́нскі ( — ) — вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін, доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (2004).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Блонь (сучасны аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1956 годзе скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Прайшоў службу ў Савецкай Арміі, працаваў на вытворчасціСарачынскі Леанід Васільевіч // Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. У 1960 годзе паступіў на агранамічны факультэт Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. У сувязі з адкрыццём у інстытуце факультэта аховы раслін у ліку 25 студэнтаў Л. В. Сарачынскі быў пераведзены на спецыяльнасць «Ахова раслін ад шкоднікаў і хвароб» і ў 1965 годзе скончыў вучобу разам з першым выпускам факультэта. З 1965 па 1968 год працаваў у Брэсцкай дзяржаўнай інспекцыі па каранціну раслін, у 1968—1971 гадах праходзіў вучобу ў аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1973 годзе. З 1971 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы раслін (сучасны Інстытут аховы раслін НАН Беларусі) навуковым супрацоўнікам. З 1976 года займаў пасаду загадчыка лабараторыі, у 1980—1998 гадах — намесніка дырэктара інстытута, пазней — вядучага навуковага супрацоўніка. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковыя асновы эфектыўнай аховы раслін у інтэнсіўным земляробстве»Страница Памяти. Сорочинский Леонид Васильевич (02.12.1937 — 20.10.2020) // Часопіс «Земледелие и растениеводство». У 2004 годзе Л. В. Сарачынскаму прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Аграномія».
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку двух манаграфій, двух вучэбных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, пяці кніг. Л. В. Сарачынскаму належаць працы па ахове раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля пры інтэнсіўным земляробстве, на прысядзібных участках, у калектыўных садах і агародах. Займаўся пытаннямі маніторынгу і прагнозаў, эканамічных аспектаў і аптымізацыі аховы раслін у інтэнсіўным земляробстве і сучасных тэхналогіях вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Быў членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па земляробству і Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый пры Інстытуце абароны раслін. Па ініцыятыве Л. В. Сарачынскага і пры яго ўдзеле з 1998 годзе пачаў выдавацца навукова-практычны часопіс «Ахова раслін» З 2003 года «Земляробства і ахова раслін»), галоўным рэдактарам якога ён з’яўляўся. З 2003 года Л. В. Сарачынскі уваходзіў у склад калектыва прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры абароны раслін Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмі і кіраваў дыпломнымі праектамі, падрыхтоўкай магістарскіх дысертацый.
Сярод апублікаваных прац: Защита растений и урожай. — Мн., 1988; Вредители и болезни сада и огорода и меры борьбы с ними на дачных и приусадебных участках. — Мн., 1998 (разам з М. І. Пратасавым і В. В. балотнікавай).
Літаратура
Спасылкі
Сарачынскі Леанід Васільевіч // Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт Светлой памяти Леонида Васильевича Сорочинского посвящается // Часопіс «Земледелие и растениеводство» № 6(133), 2020. — С. 60—61. Страница Памяти. Сорочинский Леонид Васильевич (02.12.1937 — 20.10.2020) // Часопіс «Земледелие и растениеводство» Сорочинский Леонид Васильевич(род. 02.12.1937) // Інстытут аховы раслін НАН Беларусі
Катэгорыя:Постаці беларускага земляробства Катэгорыя:Постаці аграрнай навукі Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі