«The Hanging Tree» () — песня амерыканскага кампазітара Джэймса Ньютана Ховарда, напісаная для фільма «Галодныя гульні: Сойка-перасмешніца. Частка 1» і праспяваная актрысай Джэніфер Лоўрэнс, выканаўцай ролі Кітніс Эвердзін. Аўтарства тэксту песні належыць пісьменніцы Сьюзен Колінз, суаўтарамі музыкі выступілі Джэрэмая Фрэйц і Уэслі Шульц — удзельнікі індзі-фолк гурта «The Lumineers».
Песня была выпушчана лэйблам «Republic Records» у складзе саўндтрэка фільма 24 лістапада 2014 года. Праз два тыдні, 9 снежня, песня была выдадзена ў якасці асобнага сінгла.
«The Hanging Tree» атрымала пераважна станоўчыя водгукі музычных крытыкаў. Рэцэнзенты высока ацанілі вакал Лоўрэнс, падмецілі падабенства з , а таксама адзначылі, што песня выдатна працуе ў якасці . У камерцыйным плане песня атрымала поспех міжнароднага ўзроўню, дасягнуўшы вяршыні хіт-парадаў на некалькіх рынках, у тым ліку ў Аўстрыі, Венгрыі і Германіі. Песня дасягнула 12-га месца ў хіт-парадзе Billboard Hot 100 і 20-га — у брытанскім . «The Hanging Tree» быў удастоены звання плацінавага дыска ў Канадзе і Германіі, а ў ЗША ўдастоіўся гэтага статуса двойчы.
Паходжанне песні Тэкст песні напісаны Сьюзен Колінз і ўпершыню з’явіўся ў рамане «Сойка-перасмешніца». Паводле кнігі, Кітніс даведалася словы песні ад свайго бацькі ў дзяцінстве; першапачаткова дзяўчынка не разумела, што песня спяваецца ад імя нябожчыка-шыбеніка. Маці, пачуўшы, як Кітніс разам з сястрой напявалі яе, калі рабілі ўпрыгожванні на шыю з вяроўкі, запатрабавала назаўжды забыцца радкі песні. Пасля смерці бацькі Кітніс не магла пазбавіцца ад прывязчывай мелодыі гэтай песні ў сябе ў галаве. Сэнс песні яна пачала разумець бліжэй да моманту падзей рамана. Кітніс праспявала «The Hanging Tree» па просьбе аператара Полукса, і эмацыйнае выкананне кранула таго да слёз (гэты момант адлюстраваны ў фільме). Песня Кітніс была знята на відэа і выкарыстана ў прапагандысцкім роліку, які распаўсюдзіўся па ўсім Панеме.
Пераклад на беларускую мову На хвалі пратэстаў у Беларусі гурт «Naviband» выканаў песню «The Hanging Tree» на беларускай мове (пераклад Арцёма Лук’яненка). Кліп «Пад дубам» аўтарства Дзмітрыя Буко ў выкананні Ксеніі Жук быў апублікаваны 3 ліпеня 2021 года на старонцы гурта ў Instagram. 9 жніўня 2021 года гурт выпусціў яшчэ адзін кліп на песню «The Hanging Tree», гэтым разам сумесна з «Вольным хорам».
Зноскі
Катэгорыя:Песні 2014 года Катэгорыя:Сінглы 2014 года Катэгорыя:Балады