Гіпаліт Корсак (; 1723—1787) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў герба «Ліс зменены». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Пятра Корсака, падваяводы новагародскага, і Элеаноры з Рдултоўскіх.
Староста велятыцкі, сурагатар земскі, 28 лютага 1765 года быў прызначаны на ўрад падстолія новагародскага, з 1766 г. стаў стольнікамСяргей Рыбчонак. АКТ КАМПУТУ ШЛЯХТЫ НАВАГРАДСКАГА ВАЯВОДСТВА АД 4 КАСТРЫЧНІКА 1765 г..
2 снежня 1754 г. нейкі Г. Корсак атрымаў прывілей на вытворчасць лясных матэрыялаў (клёпка, балі, машты) і іх продаж. 3 кастрычніка 1761 г. яшчэ адзін прывілей Аўгуста III падстолію новагародскаму Корсаку, які мае ў старостве Велатычы в. Мёдча і Секшчы ў Аршанскім павеце: дазвалялася ўступіць іх Антонію і Марыяне з Галінскіх Багушэвічам, скарбнікам менскім, мужу і жонцы, з падданымі жыхарамі, забудовамі, палямі, грунтамі засаджанымі і незасаджанымі, з лугамі, лясамі, гаямі, рэчкамі, ставамі, азёрамі, прудамі, млынамі, карчмамі і інш., да гэтага маёнтка належачым.
Сям’я У трэцім шлюбе з Ядвігай з Гюнтэраў меў сына Раймунда (1768—1817), паэта.
Крыніцы
Гіпаліт Катэгорыя:Падстоліі новагародскія Катэгорыя:Старосты вяляціцкія