Генадзь Генадзьевіч Краско — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2020), дацэнт. Намеснік начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце.

Біяграфія У 1999 годзе скончыў з залатым медалём Бачэйкаўскую школу Бешанковіцкага раёна і паступіў на факультэт беларускай філалогіі і гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, які скончыў з адзнакай. Пачынаючы з трэцяга курса, паралельна атрымліваў юрыдычную адукацыю.

Працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 34 Віцебска. Вучыўся ў ад’юнктуры Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею: матэрыялы навук. канф., Віцебск, 30-31 кастр. 2008 г. / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск: Медысонт, 2009. — 424 с. — С. 416. У 2010 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук.

Працаваў начальнікам аддзела вайсковай часці № 10091, цяпер працуе прафесарам спецыяльнай кафедры Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

25 сакавіка 2020 года Г. Г. Краско прысуджана вучоная ступень доктара гістарычных навукСостоялось заседание Президиума ВАК .

Навуковая дзейнасць Распрацаваў навуковую канцэпцыю арганізацыі і дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР у 1943—1991 гадах.

Аўтар манаграфіі і больш за 100 навуковых артыкулаў.

Узнагароды стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)Распоряжение Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2020 года № 253рп «О поощрении талантливых молодых ученых».

Катэгорыя:Выкладчыкі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь