Дар’я Іванаўна Вакулка (нар. ) — беларуская валейбалістка, нападаючая.

Біяграфія Да чацвёртага класа захаплялася танцамі, потым перайшла ў спартыўную школу. З пятага класа трапіла ў спартыўны клас. Выпускніца мазырскай ДЮСШАР «Жамчужына Палесся»Волейбольный клуб «Минск»/ВК «Минск»/VC MINSK. Першымі трэнерамі былі Пётр Уладзіміравіч Пархімчык і Уладзімір Мікалаевіч Канопліч. У 11-м класе перайшла ў вучылішча алімпійскага рэзерву

Прафесійную кар’еру пачала ў мінскім РДВАР. У верасні 2019 года падпісала кантракт з валейбольным клубам «Мінчанка-2».

У 2020 годзе ў складзе зборнай заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы.

З 2019 года вучыцца на эканамічным факультэце БДУ на спецыяльнасці «менеджмент».

Спасылкі Валейбалістка Дар’я Вакулка — Уменне спалучаць агульнае і асабістае робіць спартсменаў унікальнымі людзьмі

Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Мінчанкі» Мінск Катэгорыя:Ігракі «Мінчанкі-2» Мінск Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-19 Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-20