Царква Сімяона і Ганны (афіцыйная назва — царква святых і праведных Сімяона Богапрыімца і Ганны Прарочыцы) — дзеючая праваслаўная царква ў Санкт-Пецярбургу, знаходзіцца на рагу вуліцы Бялінскага і Махавой вуліцы, помнік архітэктуры, адзін з найстарэйшых храмаў Санкт-Пецярбурга. З’яўлялася капітульным храмам ордэна Святой Ганны. Будавалася ў 1728—1734 гадах.
Храм адносіцца да Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, уваходзіць у склад Цэнтральнай благачыннай акругі.
Катэгорыя:Храмы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Храмы Санкт-Пецярбургскай епархіі Катэгорыя:Руская архітэктура XVIII стагоддзя