«Крэчат» — беларускі аматарскі футбольны клуб з Бярозы Брэсцкай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя У 2016 годзе, пасля таго як спыніў існаванне клуб «Бяроза-2010», мясцовая каманда заявілася ў чэмпіянат Брэсцкай вобласці. З 2017 года яна выступала пад назвай «Крэчат». У 2021 годзе ў выніку рэформы рэгіянальных чэмпіянатаў «Крэчат» трапіў у Другую лігу.

У першым туры Другой лігі матч з высокаўскім «Еўраэкспартам» завяршыўся з лікам 0:0. Спачатку «Крэчат» паскардзіўся на незарэгістраванага іграка ў саперніка і атрымаў тэхнічную перамогу 3:0. Пасля «Еўраэкспарт» знайшоў у «Крэчата» дакладна такога ж іграка. У выніку, абедзвюм камандам залічаны тэхнічныя паражэнні.

Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 5 14 5 2 7 20–34 17 1/64 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 9 2 1 0 1 8–6 2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 5 10 3 1 6 10–30 10 1/64 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 9 2 1 0 1 3–3 2023 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 5 18 14 0 4 70–42 42 1/128 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 4 6 0 0 6 4–21 0

Крыніцы

Крэчат Бяроза