Навасі́льцаў (, ) — рускае прозвішча, жаночая форма — .

Навасільцавы — дваранскі род, які паходзіць ад Юрыя Шалая. Яго прадстаўнікі:

Антон Васільевіч Навасільцаў (1850—1923) — генерал-ад’ютант, камандзір 4-га армейскага корпуса. Ардаліён Мікалаевіч Навасільцаў (1816—1878) — палкоўнік, удзельнік Каўказскай і Крымскай вайны, нафтаздабытчык. Дзмітрый Васільевіч Навасільцаў (пам. 1520) — акольнічы і ваявода на службе ў маскоўскіх князёў Івана III і Васіля III. Іван Пятровіч Навасільцаў (2-я пал. XVI ст.) — пасланец Маскоўскага ўрада ў Турцыю ў 1570 г., складальнік артыкульнага спісу. У 1564—1565 гг. вёў перамовы з чаркаскім (кабардзінскім) князем Тэмрукам Айдаравічам, з 1579 г. быў прызначаны начальнікам Друкарскага прыказа.

Леанід Мікалаевіч Навасільцаў (1872—1934) — адвакат, член I і IV Дзяржаўнай думы ад Калужскай губерні. Пётр Пятровіч Навасільцаў (1797—1879) — маскоўскі віцэ-губернатар, разанскі грамадзянскі губернатар (1851—1858). Уладзімір Дзмітрыевіч Навасільцаў (1800—1825) — ад’ютант графа Ф. В. Сакена, флігель-ад’ютант Аляксандра I.

Гл. таксама

Катэгорыя:Рускія прозвішчы