Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва () — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Вене.

Гісторыя 1868—1918 — мастацкая школа Імператарскага і каралеўскага музея мастацтваў і прамысловасці 1919—1937 — мастацкая школа Аўстрыйскага музея мастацтваў і прамысловасці 1937—1941 — Дзяржаўная мастацкая школа ў Вене 1941—1945 — Імперская школа прыкладнога мастацтва ў Вене 1945—1948 — Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Вене 1948—1970 — Акадэмія прыкладнога мастацтва ў Вене 1970—1998 — Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Вене 1999 — Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва

Агульная характарыстыка Студэнты прадстаўляюць 70 краін, сярод якіх больш за ўсё з Аўстрыі (60 %), краін ЕС (25 %) і іншых краін свету (15 %). Студэнты рэгулярна ўдзельнічаюць у выставах, перформансах, сцэнічных пастаноўках ─ колькасць такіх мерапрыемстваў складае некалькі сотняў у год. У структуру вучэльні ўваходзяць студыя керамікі, пераплётны цэх, некалькі майстэрняў, у якіх адпрацоўваюць прафесійныя навыкі будучыя спецыялісты па тэхналогіі апрацоўкі тканін, металаў, драўніны і інш.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Аўстрыі