«Маларыта» — беларускі футбольны клуб з Маларыты Брэсцкай вобласці. У 2020—2022 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя У лютым 2020 года брэсцкае «Дынама» абвясціла аб стварэнні сваёй даччынай каманды «Дынама-Брэст-1960», якая будзе размяшчацца і гуляць у Маларыце. Склад каманды ўтварылі пераважна колішнія ігракі і дублёры брэсцкіх «Дынама» і «Руха». У дэбютным сезоне клуб вёў барацьбу ў заходняй зоне за выхад у фінальны этап, але саступіў іншым клубам і ў выніку фінішаваў на сёмым месцы ў Другой лізе.
У красавіку 2021 года клуб правёў рэбрэндынг і змяніў назву на «Маларыта». У Другой лізе каманда перамагла ў Брэсцкім дывізіёне, аднак у плэй-оф саступіла ў чвэрцьфінале і заняла выніковае сёмае месца. У студзені 2022 года ў выніку адмовы іншых клубаў «Маларыта» была запрошана ў склад удзельнікаў Першай лігіПервая лига собрана! Не БГУ, "Стэнлес" и "Бумпром", а "Осиповичи", "Малорита" и "Молодечно", аднак у лютым была адхілена ад удзелу ў другім дывізіёнеПервая лига будет с 14 командами. Вслед за "Крумкачамi" отсекли и "Малориту". Что произошло? і засталася ў Другой лізе.
У чэрвені 2022 клуб зняўся з Другой лігі. Усім футбалістам каманды быў нададзены статус свабодных агентаў. Каманда была выключана з турнірнай табліцы, вынікі матчаў з яе ўдзелам ануляваны.
У ліпені 2022 года старшыня Маларыцкага райвыканкама Міхаіл Бацэнка распавёў, што ў наступным годзе абноўленая каманда плануе вярнуцца ў Другую лігу, аднак у выніку каманды з Маларыты не апынулася сярод удзельнікаў сезона 2023.
Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі2020 Другая — А (Д3) 4 20 13 2 5 71−29 41 Матчы за 7 месца 7 2 1 0 1 7–2 2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 1 14 12 1 1 83–8 37 1/16 фіналу Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 1 6 3 3 0 16–10 12 Выхад у плэй-оф Другой лігі Другая — плэй-оф (Д3) 7 7 4 1 2 16–10 2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 4 5 3 1 1 20–10 10 1/32 фіналу Зняты з чэмпіянату
Галоўныя трэнеры Сяргей Грыб (люты — кастрычнік 2020) Андрэй Кіпра (кастрычнік 2020 — люты 2022) Дзмітрый Корзун ( у лютым — сакавіку 2022) Ігар Пывін (сакавік — красавік 2022) Дзмітрый Корзун ( у красавіку — чэрвені 2022)
Крыніцы
Маларыта