О́бальскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Обаль.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Обаль. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Спаскага сельсавета, у склад Гаранскага сельсавета Полацкага раёна перададзены вёскі Астравы і БарысаўкаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 1 красавіка 1960 года ў склад Лаўжанскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Абалонне, Брыцікі, Гатаўскія, Гушчына, Заполле, Крыцкія, Лабатка, Плігаўкі, Равенец, Спаскае, Станіславова, Ферма, Цаўі і Чарнічонкі)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён быў перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Полацкага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казьянскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 12 студзеня 1968 года ў склад адноўленага Казьянскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вугальніца, Залессе, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).. 30 верасня 1968 года вёска Обаль атрымала статус гарадскога пасёлкаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні вёскі Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў ад 30 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 28 (1222).. 1 лістапада 1968 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Обальскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 лістапада 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231)..
8 лютага 2000 года Обальскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, таксама ў склад сельсавета ўключана тэрыторыя скасаванага Лявонаўскага сельсавета. 20 снежня 2008 года скасавана вёска ГліннаРешение Шумилинского районного Совета депутатов от 20 декабря 2008 г. № 115 Об упразднении деревни Глинно Шумилинского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (38 населеных пунктаў, без гарадскога пасёлка Обаль) — 743 чалавекі, з іх 88,0 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 1,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 2828 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ульскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1968 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2000 годзе