FREEДОМ (да 2022 года UATV) — украінскі тэлеканал для замежнага вяшчання, заснаваны 1 кастрычніка 2015 года. Трансляцыя вядзецца пяццю мовамі: украінскай, рускай, англійскай, арабскай і крымскататарскай. Мэта канала — забеспячэнне доступу замежнай аўдыторыі да аб’ектыўнай, актуальнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ва Украіне, а таксама фарміраванне і падтрыманне пазітыўнага іміджу Украіны ў свецеПротягом року буде збільшено фінансування «Укрінформу» і здійснено рестарт каналу UATV — МІП — Детектор медіа, 9 Лютого 2016.

Замяніў сабой спадарожнікавы тэлеканал «УТР».

Перадумовы стварэння Лейтматывам стварэння новага тэлеканала першапачаткова была патрэба ў процістаянні расійскай прапагандзе на тле вайны на Данбасе«Шах и мат, российская пропаганда!»: Украина запускает телеканал иновещания «Ukraine Tomorrow» / Joinfo.ua, 08.12.2015 | 12:47.

Праект закона «Пра сістэму іншамаўлення Украіны» быў прадстаўлены ўрадам парламенту 13 ліпеня 2015 годаПроект Закону про систему іномовлення України № 2334а від 13.07.2015. Планавалася, што новы канал атрымае назву «Ukraine Tomorrow», аднак пасля рэгістрацыі гандлёвай маркі з такой самай назвай украінскім алігархам Дзмітрыям ФірташамGroup DF заявляет о правах на ТМ «Ukraine Tomorrow» в 27 странах ЕС / Интерфакс-Украина, 13.01.2016 законапраект быў змененыСтець VS Фирташ: кому достанется бренд Ukraine Tomorrow / ЛИГА.Бизнес, 17.08.2015 08:30Group DF Дмитра Фірташа пояснила причини реєстрації бренду Ukraine Tomorrow / ТелеКритика, 07.08.2015 23:58 .

Гісторыя Першы выхад «Мультымедыйнай платформы іншамаўлення Украіны» ў эфір адбыўся 1 кастрычніка 2015 года а 12:00. 8 снежня таго ж года законапраект «Пра сістэму іншамаўлення Украіны» быў ухвалены дэпутатамі 282 галасамі за (з 450-ці)Рада ухвалила закон про іномовлення і створення каналу Ukraine Tomorrow / Радіо Свобода, 08.12.2015В Україні створили телерадіокомпанію іномовлення — «Ukraine Tomorrow» / espreso.tv, 8 грудня 2015, 11:41.

Спачатку планаваўся запуск адразу некалькіх моўных версій UATV, аднак з фінансавых прычын на момант запуску ў кастрычніку было вырашана здзяйсняць трансляцыі пачаргова ўкраінскай і рускай моваміUATV — Укрінформ, станом на 5 квітня 2016 рокуВ Україні запустили новий формат іномовлення — Корреспондент, 1 жовтня 2015Телепрограму Крим. Реалії скоро зможуть дивитися за кордоном — Мінінформполітики України — Крим Реалії, 10.11.2015. З лютага 2017 года канал пачаў трансляцыі крымскататарскайУкраїнський телеканал почав мовлення кримськотатарською закордон та в окупований Крим / УП, 4 лютого 2017, арабскай і англійскай моваміКанал UATV, станом на 8 лютого 2017 року.

З 13 студзеня 2020 года UATV спыніў вяшчанне ў прамым эфіры. На канале праграмы выходзяць толькі ў запісе. З 1 сакавіка 2020 года на базе UATV быў створаны інфармацыйна-забаўляльны тэлеканал «Дом», арыентаваны на аўдыторыю ў Данецкай і Луганскай абласцях, а таксама на тэрыторыі Украіны, якія мяжуюць з Расіяй, Беларуссю і МалдовайНацрада переоформила ліцензію UATV для запуску нового телеканалу «Дім».

Спасылкі Канал на YouTube Канал UA|TV на сайце Укрінфарму

Катэгорыя:Тэлеканалы Украіны Катэгорыя:Кругласутачныя тэлеканалы Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе