«За во́лю» — эмігранцкі раман Кастуся Акулы, прысвечаны тэме беларускай эміграцыі і пераследу яе савецкімі спецслужбамі. Раман быў выдадзены ў Таронта з фінансавай дапамогай Беларускага Харытатыўнага Таварыства ў Лондане. Кастусь Акула перасылаў гэты твор у Беларусь разам з іншымі сваімі кнігамі.

Раман напісаны тарашкевіцай. У творы сустракаецца асіміляцыя -н- паводле мяккасці («на эканамічным фроньце», «для экспаньсіі»), нехарактэрная літаратурнай беларускай мове.

Спасылкі

Акула Кастусь, За волю — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org

Катэгорыя:Творы Кастуся Акулы Катэгорыя:Кнігі 1991 года Катэгорыя:Кнігі пра беларускую эміграцыю Катэгорыя:Раманы 1991 года Катэгорыя:Раманы на беларускай мове Катэгорыя:Беларусы ў Канадзе