Алéсь Дубрóўскі, у публікацыях паэзіі Алéсь Дубрóўскі-Сарóчанкаў; сапр. Аляксандр Уладзіміравіч Дуброўскі (нар. , Навагрудак) — беларускі паэт, філолаг, тэолаг, прэсвітар.
Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах, у калектыўных зборніках і анталогіі беларускай паэзіі XX стагоддзя «Краса і сіла».
Аўтар кніг паэзіі «Паміж небам і багнаю» (1997), «Эстэтыка маўчання» (2011), «На тонкай нітачцы» (2021), манаграфіі «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (2006), зборнікаў багаслоўскіх даследаванняў і рэлігійнай публіцыстыкі, укладальнік вучэбных дапаможнікаў.
Член рэдкалегіі часопіса «Бярозка» і навуковага савета зборніка міжканфесійных і міждысцыплінарных даследаванняў «Збожжа».
Біяграфія Нарадзіўся 18 лістапада 1976 г. у Навагрудку. З 1981 г. жыве ў Мінску.
Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1998), магістратуру (1999) і аспірантуру (2002) па кафедры тэорыі літаратуры, Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2003). Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Доктар тэалогіі, прэсвітар.
З 1993 na 1995 год працаваў з перапынкам у рэдакцыі часопіса «Першацвет» (быў старшынёй літаб’яднання і рэдактарам аддзела прозы), настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школе (1998), выкладчыкам і загадчыкам вячэрняга аддзялення Тэалагічнага інстытута Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь (2000—2004), дацэнтам кафедры журналістыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (2005—2010), дацэнтам кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2010—2021)..
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: вершазнаўства, функцыянальная стылістыка, тэорыя рэдагавання.
Член рэдкалегіі часопіса «Бярозка» і навуковага савета зборніка міжканфесійных і міждысцыплінарных даследаванняў «Збожжа».
Літаратурная творчасць Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах «Чырвоная змена» (дэбютная публікацыя ў 1992 годзе), «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Першацвет», «Бярозка» і іншых, у калектыўных зборніках і анталогіі беларускай паэзіі XX стагоддзя «Краса і сіла».
Першы зборнік — «Паміж небам і багнаю» (1997) — выйшаў у Бібліятэцы часопіса «Маладосць». Падзел кнігі на раздзелы зроблены паводле храналагічнага прынцыпу — згодна з часам напісання вершаў — i паводле канцэпцыі кнігі — згодна з логікай духоўнага развіцця лірычнага героя.
Другая кніга — «Эстэтыка маўчання» (2011) — адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел «Пародыі без арыгіналаў») да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма «Новае неба»). Праз усю кнігу праходзіць матыў Слова і маўчання. На думку паэткі Вікі Трэнас, «галоўнае ў кнізе — адчуванне няспыннага працэсу мыслення і вельмі датклівага стаўлення да Слова, бо з Яго, як вядома з Бібліі, усё і пачалося.»
Кніга паэзіі «На тонкай нітачцы» выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве «Галіяфы». Яна спалучае ў сабе непасрэднасць светасузірання з глыбінёй філасофскіх абагульненняў.
У 2023 годзе выйшаў зборнік «Літургія часу», у якім біблейская сімволіка робіцца мовай для гаворкі пра сучаснасць.
Вершы перакладаліся на рускую і італьянскую мовы.
Багаслоўе Тэма доктарскай дысертацыі па тэалогіі — «Пратэстанцкі фундаменталізм на постсавецкай прасторы: багаслоўская рэфлексія і перспектывы пераадолення» (2015).
Асноўны змест багаслоўскіх тэкстаў А. Дуброўскага — крытыка пратэстанцкага фундаменталізму і даследаванні на памежжы літаратуразнаўства і тэалогіі, напрыклад, кніга «Религия, преодолевающая себя». Фундаменталізму, у прыватнасці, прысвечана кніга «Ревность по вере? Два взгляда на фундаментализм», напісаная ў суаўтарстве са святаром Цімафеем Алфёравым. У ёй А. Дуброўскі разглядае праблему пратэстанцкага фундаменталізму, у той час як Ц. Алфёраў піша ў тым ліку і пра фундаменталізм у праваслаўі.
Найбольшы ўплыў на аўтара зрабілі працы Паўля Ціліха, Ганса Кюнга, Іяхіма Ераміяса, Джэймса Дана, Дэвіда Боша, Н. Т. Райта; у пэўнай ступені — Карла Барта, Дытрыха Банхёфера, Рудольфа Бультмана і інш.
Таксама А. Дуброўскі актыўна звяртаецца да казані. Найбольш публікацый у гэтым жанры — у пецярбургскай газеце «Мирт», а таксама на старонцы аўтара ў Фейсбуку.
Кнігі
Спасылкі Персанальная старонка на сайце «Персаналіі Навагрудскага края» Персанальная старонка на сайце навуковай электроннай бібліятэкі eLibrary.ru Персанальная старонка на сайце «Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Камунікат»
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Багасловы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Філолагі Беларусі