Рэгенсбургскі ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Рэгенсбург.
Агульная характарыстыка Рэгенсбургскі універсітэт — гэта класічны ўніверсітэт з 11 факультэтамі, 199 кафедрамі і шырокім спектрам праграм навучання. Першапачаткова планаваўся як рэгіянальны каледж у 1960-х гадах, сёння ён ператварыўся ў шырока вядомы ў Германіі цэнтр даследаванняў і выкладання. Размешчаны ў сярэднявечным горадзе Рэгенсбург, Баварыя, — у горадзе, які ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Універсітэт быў заснаваны 18 ліпеня 1962 года. У параўнанні з іншымі універсітэтамі Германіі, Рэгенсбургскі ўніверсітэт лічыцца даволі кансерватыўным.
Факультэты Каталіцкае багаслоўе Юрыспрудэнцыя Эканоміка Медыцына Інфарматыка і навукі аб дадзеных Філасофія, мастацтва, гісторыя і сацыяльныя навукі Гуманітарныя навукі Філалогія, літаратуразнаўства і культуралогія Матэматыка Фізіка Біялогія і даклінічная медыцына Хімія і фармацэўтыка
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі