«Віншаванне бондара Савасцея», або ў рэдакцыі Міхаіла Дзмітрыева «Паўстанне» — ананімны твор беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя, прысвечаны ролі і стаўленню беларускага сялянства да паўстання 1830—1831 гадоў. На думку Кастуся Цвіркі, аўтарам быў сам бондар СавасцейЛітаратура Беларусі: Першая палова XIX ст.: Хрэстаматыя, Мінск 2000, с. 234—235.. Твор быў у вусным народным бытаванні каля 100 гадоў.
Гісторыя
Створаны на пачатку 1830-х гадоў, твор быў запісаны з вуснага пераказу на Падзвінні і ўпершыню надрукаваны ў часопісе «Иллюстрация» ў 1848 годзе. Спалучае імяніннае віншаванне і народную гутарку. Тэкст сведчыць, што ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай жыла ў грамадскай свядомасці таго часу. Змест закранае стаўленне сялянства да паўстання 1830—1831 гадоў, выяўляе народны погляд на супярэчнасці ў нацыянальна-вызваленчым руху, паказвае расчараванне абмежаванымі кансерватыўнымі поглядамі кіраўніцтва паўстаннем. Фактычна пафасам твора з’яўляецца расчараванне селяніна-паўстанца няўдачай, ён не можа знайсці выйсця са свайго становішча пасля паразы паўстання, таму кажа: «Бадай ці не лепей гасудару служыць».
Папулярнасцю «Віншаванне бондара Савасцея», напэўна, не саступала «Рабункам мужыкоў» пра што сведчыць уключэнне ў рукапісныя зборнікі (матэрыялы Восіпа Бадзянскага, «Raptularz Czeczota») і пазнейшыя публікацыі. У расійскіх выданнях, выклікавых палітычнай тэндэнцыяй — «вясной народаў» 1848 года, а потым паўстаннем 1863—1864 гадоў — рэдактары сцвярджалі яго вернападданскі і антыпаўстанскі характар, хоць і называлі «ўяўнанародным» «лепетам».
Варыянты Найвялікшы аб’ёмам варыянт «Віншавання бондара Савасцея» («Паўстання») запісаны Міхаілам Дзмітрыевым у Дзісне — 88 радкоў, што на 30 радкоў болей за тэкст пададзены ў «Иллюстрации», а таксама за версію Яна Чачота (апублікаваную У. Казберуком). Нягледзячы на значную колькасць дадатковых радкоў, новых матываў або змены канцэптуальнага характара твора няма.
Крыніцы
Літаратура Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя: 2-е выданне, перапрацаванае і дапоўненае, складальнікі і аўтары каментарыяў А. А. Лойка, В. П. Рагойша. — Мн.: Выш. шк., 1988. ISBN 5-339-00060-5. Гісторыя беларускай літаратуры XIX — пачатак XX ст. Выданне 2-е, дапрацаванае. Пад агульнай рэдакцыяй акадэміка АН Беларусі М. А. Лазарука і прафесара А. А. Семяновіча. — Мн.: Выш.шк., 1998. ISBN 985-06-0304-6.
Хаўстовіч М. Ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай у беларускай літаратуры першае паловы XIX стагоддзя // Białorutenistyka Białostocka Tom 4, Rok 2012. — S. 29-44.
Катэгорыя:Ананімныя творы Катэгорыя:Вершы на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская літаратура XIX стагоддзя