Георгій Усе́валадавіч Семяні́хін (, ст. Ліскі Астрагожскага павета Варонежскай губерні — Усходнія могілкі) — савецкі дзяржаўны дзеяч БССР.
Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў-механікаў сацыялістычнага земляробства (1937).
З сям’і ваеннаслужачага. Да вайны на розных інжынерна-тэхнічных пасадах у Ленінградзе, Баранавічах, Маскоўскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны у Цэнтральным штабе партызанскага руху. З 1944 года загадчык аддзела ЦК КП(б)Б.
З 1953 года міністр мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР, з 1956 года міністр лёгкай прамысловасці БССР. З 1957 года начальнік упраўлення СНГ БССР, з 1958 года загадчык аддзела ЦК КПБ, з 1963 года намеснік старшыні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю, з 1965 года міністр мясцовай прамысловасці БССР.
На XIX, XX і XXII з’ездах КПБ абіраўся кандыдатам у члены ЦК, на XXIV-XXVII членам ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1974 гадах.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і пяццю іншымі ордэнамі, шматлікімі медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Міністры мясцовай прамысловасці БССР Катэгорыя:Міністры лёгкай прамысловасці БССР