Калікст Мержаеўскі (; каля 1786 — 19 красавіка 1854, Нэплі) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Мержаеўскіх герба «Шэліга». Нарадзіўся каля 1786 года ў сям’і Юзафа Войцеха Мержаеўскага і Аляксандры з Задарноўскай.
У час вайны 1812 года 3 ліпеня быў выбраны дэлегатам на Генеральную Канфедэрацыю Каралеўства Польскага ад Брэсцкага павета. У 1817 годзе маршалак шляхты Брэст-Літоўскага павета. У 1818—1819 г. — гродзенскі губернскі маршалак, памешчык Брэсцкага і Пружанскага паветаў і Каралеўства Польскага. Дэпутат (пасол) сеймаў 1820 і 1830 г. «Быў у сяброўстве і сакрэтных зносінах з бунтаўшчыком маршалкам шляхты Брэсцкага павета Карлам Нямцэвічам наконт арганізацыі мецяжу», — гаварылася ў дакументах следства пасля паўстання 1830—1831 гадоў.
Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, майстар стула ў 1818, масон 4-й ст.; сябра ложы 5-й ст. у 1819, 7-й ст. — у 1821 годзе; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820—1821; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820.
Памёр 19 красавіка 1854 года ў в. Нэплі (цяпер Польшча). Пахаваны там жа, у паркавай капліцы.
Сям’я У шлюбе з Юліяй з Арэшкаў (?1780-1867), дачкой Бенядыкта Арэшкі і Элеаноры з Урсын-Нямцэвічаў. Дзеці: Ірэна (1813—1891), у шлюбе з Францішкам Багуслаўскім (нар. 1812). Юліюш Аўгуст (1817—1828). Юзэфа (нар. каля 1820), у шлюбе з Феліксам Ягмінам (нар. 1799). Аляксандра (нар. каля 1820). Канстанцыя (нар. каля 1820). Эмілія (нар. каля 1820), у шлюбе з Эдвардам Рокелем. Цэзар Аляксандр (1823—1826).
Літаратура Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Павятовыя маршалкі брэсцкія Катэгорыя:Губернскія маршалкі гродзенскія Калікст