Кінатэатры ў Брэсце існуюць з 1909 года. На 2022 год у Брэсце працуюць 2 кінатэатры, абодва падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Брэстаблкінавідэапракат».
Гісторыя Колькасцькінатэатраўу розныя гады: 19113 19334 19867 20113 20212 Паводле выдання «Ад Бярэсця да Брэста: з стагоддзя ў стагоддзе» В. Мароза, В. Яжэлава, першы кінатэатр у Брэсце з'явіўся ў 1909 годзе. Па ўспамінах штабс-капітана Дагадзіна, які служыў у Брэсцкай крэпасці, у 1911 годзе ў Брэсце на Шасэйнай вуліцы (цяпер - праспект Машэрава) «дзейнічалі два кінематографа, ды ў крэпасці яшчэ адзін, то пры звычайнай змене карцін праз тры дні пры жаданні можна было глядзець кожны дзень новую карціну». З высокай ступенню верагоднасці гэта былі «Ілюзіён», які размяшчаўся ў доме Кобрынца, і «Фантазія» - у доме Бірштэйна.
У 1913 годзе ў доме А. Сарвера па зав. Паштоваму (цяпер – вул. Свярдлова) працаваў кінатэатр «Лотас».
Кінатэатр «Адрыя» (па некаторых дадзеных першапачаткова называўся «Кааліцыя») пачаў працаваць у 1919 годзе ў будынку былой жаночай гімназіі на вуліцы Дамброўскай (цяпер – вул. Савецкая). Падчас Другой сусветнай вайны ў кінатэатры паказвалі фільмы для нямецкіх афіцэраў. Таксама ў 1919 годзе працаваў кінатэатр на сучаснай Пушкінскай вуліцы, у якім паказвалі нямыя фільмы пад музычны акампанемент.
У 1925 годзе на базе кінатэатра чыгуначнікаў быў адкрыты школьны кінатэатр.
На 1933 год у Брэсце працавала 4 кінатэатры: «Адрыя», кінатэатр Сарвера (цяпер – вул. Свярдлова, 4), «Міраж» па вул. 3 Мая, 14 (сучасная вул. Пушкінская), «Світ» па вул. Уніі Любельскай, 21 (сучасная вул. Леніна).
З прыходам савецкай улады ўсе кінатэатры былі нацыяналізаваны і перайшлі ў распараджэнне абласнога кінатрэсту. У студзені 1940 года кінатэатры былі перайменаваны: кінатэатр Сарвера стала кінатэатрам імя Горкага, «Адрыя» - «1 Мая», а «Міраж» - у «КІМ».
Падчас Другой сусветнай вайны фільмы транслявалі ў Вялікай сінагозе (на гэтым месцы ў будучыні быў пабудаваны кінатэатр «Беларусь»). Пасля вайны кінатэатр працаваў да канца 1960-х гадоў.
У 1946-м адкрыўся дзіцячы спецыялізаваны кінатэатр «Змена».
У 1958 годзе ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая адкрыўся кінатэатр «Летні». У 1959 годзе на Пушкінскай вуліцы пабудаваны кінатэатр «Мір» па тыпавому праекту. У 1961 годзе ў парку імя 1 Мая адкрыўся дзіцячы кінатэатр «Зорка».
У 1977 годзе пасля рэканструкцыі будынка адкрыўся кінатэатр «Беларусь» (вул. Савецкая, 62).
На 1 студзеня 1986 года ў Брэсце працавала 7 кінатэатраў: «1 Мая», «Беларусь», «Мір», «Змена», «Зорка», «Летні», «Юнацтва».
У 1990-я гады кінавідэацэнтр «1 Мая» адзіны ў гарадской сетцы работаў на самаакупнасці.
Узімку 2001 года завяршылася рэканструкцыя кінатэатра «Беларусь». У снежні 2010 года ў кінатэатры «Мір» была усталявана сістэма для паказу 3D-фільмаў.
У 2012 быў зачынены найстарэйшы кінатэатр Брэста «1 Мая». 15 чэрвеня 2012 года пасля рэканструкцыі адкрылася 3D-кіназала Палаца культуры прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275). На 2021 год кіназала не працуе.
18 мая 2013 года на тэрыторыі стаянкі гарадскога парку культуры і адпачынку адкрыўся першы ў Брэсце аўтакінатэатр «Рандэву». Ён быў разлічаны на 50 аўтамабіляў. Закрыты 1 мая 2017 года
Спіс кінатэатраў Брэста У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Брэста. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.
Табліца: Назва — назва кінатэатра; Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра; Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў; Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў; Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр; Нататкі — дадатковыя тлумачэнні; Спасылкі — крыніцы;
Існуючыя Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры НазваАдкрытыАрхітэктарыАдрасВыяваНататкіСпасылкіБеларусь1977 Расціслаў Шылай вул. Савецкая, 623D-кінатэатр з трыма заламі на 1021 гледача.Мір1959 вул. Пушкінская, 7 1-зальны 3D-кінатэатр на 378 гледачоў.
Закрытыя НазваАдкрытыЗакрытыАрхітэктарыАдрасНататкіСпасылкі1 мая19192012вул. Савецкая, 31Шырокаэкранны кінатэатр з залай на 240 гледачоў. Да студзеня 1940 – «Адрыя» на 260 гледачоў. 3D-кіназала ПК прафсаюзаў2012вул. Маскоўская, 2753D-кіназала на 160 гледачоў.Аўтакінатэатр «Рандэву»20132017Стаянка гарадскога парку культуры і адпачынкуАўтакінатэатр на 50 аўтамабіляў з экранам 5 на 10 метраў. Гук трансляваўся на радыёчастаце 93,7 FM.Зорка1961 Парк імя 1 МаяШырокаэкранны дзіцячы кінатэатр з залай на 105 гледачоў.Змена19461990-явул. К. Маркса, 37Кіназала на 130 гледачоў.Ілюзіёнвул. ШасэйнаяКінатэатр Сарвера вул. Свярдлова, 4Зала на 495 гледачоў. Раней – «Лотас». З 1940 – кінатэатр імя Горкага.Летні1958 Парк імя 1 МаяШырокаэкранны кінатэатр з залай на 470 гледачоў. Маяк19641997М. Паквул. Сікорскага, 76Кіназала на 392 гледача. Спецыялізаваўся на паказе кінафільмаў мінулых гадоў. Пазней – кінатэатр «Юнацтва».Міраж 1944вул. 3 Мая, 14Зала на 181 гледача. З 1940 – «КІМ».Світ вул. Уніі Любельскай, 21Кіназала на 398 гледачоў.Фантазіявул. ШосэйнаяШкольны кінатэатр1925 Адкрыты на базе кінатэатра чыгуначнікаў.
Спасылкі