«Александрына» — песня беларускага ансамбля «Песняры» з іх дэбютнага альбома «Ты мне вясною прыснілася». Аўтарам музыкі з’яўляецца Уладзімір Мулявін, словы — верш Петруся Броўкі, які быў прысвечаны Зінаідзе Канапелька. У ансамбле песню выконваў Леанід Барткевіч. Паводле рэйтынга музычнага партала «Тузін Гітоў» з’яўляецца найвялікшай беларускай песняй усіх часоў.

Спасылкі

Катэгорыя:Песні Беларусі Катэгорыя:Музычныя творы 1971 года Катэгорыя:Песні ансамбля «Песняры» Катэгорыя:Песні на беларускай мове