Помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы — памятны знак, усталяваны ў гонар 3 польскіх лётчыкаў, якія загінулі 31 кастрычніка 2009 года, выконваючы патрульны палёт уздоўж беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы.
Памятны знак быў збудаваны па ініцыятыве і на сродкі беларускіх пагранічнікаў. Паставілі яго на ўчастку пагранзаставы «Такары» Брэсцскай пагранічнай групы, за 25 метраў ад лініі мяжы. На гранітным пастаменце ўсталяваныя дзве стэлы, што сімвалізуюць разарваныя крылы верталёта. Прасвет паміж стэламі ўтварае каталіцкі крыж. На мемарыяльным знаку размешчаны памятны надпіс на польскай і беларускай мовах з імёнамі загінулых.
Цырымонія адкрыцця помніка адбылася 30 кастрычніка 2010 года. Удзельнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі пагранічных ведамстваў і кіраўніцтва органаў улады дзвюх краін, а таксама сваякі загінулых і святары. Прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі.
Спасылкі Здымкі з цырымоніі адкрыцця помніка: Pomnik ku czci tragicznie zmarłych lotników // Komenda Główna Straży Granicznej, 30.10.2010
Гл. таксама Помнік беларускім лётчыкам у Маленчыне
Катэгорыя:Помнікі Беларусі Катэгорыя:Камянецкі раён Катэгорыя:Авіяцыя Польшчы Катэгорыя:З’явіліся ў 2010 годзе Катэгорыя:Беларуска-польскія адносіны