Аэрадро́м Клепачы́ — аэрадром ля вёскі Клепачы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Характарыстыка Аэрадром чацвёртага (E) класу. Прызначаны для базіравання, выканання навучальна-трэніравальных палётаў, спецыяльных палётаў верталётаў усіх тыпаў, планераў, звышлёгкай авіяцыі, правядзення спаборніцтваў па авіяцыйных відах спорту і авіямадэлізме, выканання авіяцыйных працаў.

Памеры лётнага поля 1000х150 м, лётнай паласы — 920х78 м. Паверхня лётнага поля грунтовая.

Ангар для захоўвання і абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі.

На аэрадроме базіруецца авіятэхніка ТАА «Пружаны Авіяхімсервіс» — 4 дэльталёты, 2 верталёты.

Спасылкі Фотаздымкі інфраструктуры аэрадрома

Катэгорыя:Аэрадромы Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Пружанскага раёна‎