Марцін Дэвід Крускал (; ,  — , Прынстан) — амерыканскі фізік-тэарэтык і матэматык, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1980).

Навуковая дзейнасць

У працах па фізіцы плазмы і магнітнай гідрадынаміцы даследаваў праблему ўстойлівасці плазмы, важную для сістэм кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу (няўстойлівасць Крускала — Шварцшыльда, крытэрый Крускала — Шафранава, прынцып энергіі), прадказаў існаванне нелінейных стацыянарных плазменных хваляў (моды Бернстайна — Грына — Крускала). У агульнай тэорыі адноснасці прапанаваў сістэму каардынатаў, якая дазваляе найбольш поўна апісаць метрыку Шварцшыльда (каардынаты Крускала — Секерэша, дыяграма Крускала — Секерэша). У галіне прыкладной матэматыкі і матэматычнай фізікі быў адным з піянераў тэорыі салітонаў: даказаў салітонаў характар рашэння ўраўненні Картэвега — дэ Фрыза і прапанаваў сам тэрмін «салітон», заклаў асновы метаду зваротнай задачы рассейвання, даследаваў ўласцівасці раўнанняў Пенлеве.

Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі ЗША